Частка берасцейскіх ІП працягне працу
Частка берасцейскіх прадпрымальнікаў на рынку ЦУМ працягне сваю дзейнасць. Пра гэта стала вядома падчас сходу прадстаўнікоў малага бізнесу. Пасля сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнка 17 сакавіка прадпрымальнікам дазволілі працаваць да 2016 года без сертыфікатаў на прадукцыю, то бок распрадаваць той тавар, які застаўся.
– Я да гэтага часу дапрацую – да лістапада і ўсё. Я пенсіянерка 10 гадоў і так ужо больш працаваць не буду, дай Бог гэта ўсё распрадаць і ўсё.
– Пачакаем 1-га красавіка, будзем ведаць, што нам дазволена рэшткі ці ўвоз, тады ўжо будзем вырашаць.
– Мы будзем працаваць, бо да 16-га дакументаў мы нідзе не знойдзем. Гэтыя склады, яны нерэальныя, чыноўнікі павінны быць кампетэнтнымі ў гэтых пытаннях, а не толькі зарабляць на адкатах і ўсё.
Кіраўнік Савета прадпрымальнікаў рынку ЦУМ Алена Кустус адмовілася паведаміць вынікі сходу. Кожны прадстаўнік малога бізнесу будзе вырашаць самастойна, ці выходзіць на працу.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце