Чэргі грузавых аўтамабіляў на польска-беларускай мяжы



На польска-беларускай мяжы ўзніклі дастаткова вялікія чэргі грузавых аўтамабіляў. Кіроўцы ў Кузніцы мусяць чакаць на пераходзе 5 гадзін на выезд з Польшчы. А на пераходзе Баброўнікі гэты час можа складаць да 20 гадзін.

Чарга да памежнага пераходу ў Баброўніках складае больш 7 кіламетраў. Афармлення на мяжы чакаюць пераважна кіроўцы з Беларусі і Расеі.

Памежная служба такія даўжэзныя чэргі тлумачыць павялічаным уік-эндавым наплывам ціраў. Іншая прычына – больш хуткае паскоранае афармленне грузавых аўтамабіляў на заходняй мяжы Польшчы. А вось на мяжы з Беларуссю такое афармленне ідзе куды даўжэй.

Беларускае Радыё Рацыя