Чвэрць арганізацый Менска – стратныя
За шэсць месяцаў гэтага года стратнымі былі 390 сталічных арганізацый, або 23% ад агульнай колькасці арганізацый, якія падлягаюць уліку. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні Менска.
Удзельная вага стратных арганізацый склала: у прамысловасці – 31%; у будаўніцтве – 21%; гандлі – 34%. У студзені-чэрвені сума чыстай страты арганізацый Менска склала 5 трыльёнаў 350 мільярдаў рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота belchas.by