Чым абернецца для Беларусі эканамічная палітыка Расеі?
7 жніўня Уладзімір Пуцін падпісаў указ, які забараняе цягам года ўвозіць сельгаспрадукцыю, а таксама харчаванне з краін, якія ўвялі санкцыі супраць Расеі.
На думку аднаго з вядучых эканамістаў з Бярозы, Расея ў гэтай сітуацыі напамінае ўнтэр-афіцэрскую ўдаву, якая сама сябе высекла. Шлях, на які ступіла Расея, вельмі небяспечны. І можа прывесці суседку Беларусі да краху:
– На мой погляд, урад Расейскай Федэрацыі сам сябе загоніць у тупік. Не трэба і санкцый. У іх дастатков апрадукцыі, але яна не магла трапіць да спажыўца. Чыноўніку нявыгадна гэта – лепш на адкатах імпартных працаваць.
Некаторыя жыхары Бярозы лічаць, што ў час санкцый падымецца эканоміка Беларусі:
– Будзе выгадней для Беларусі, калі Расея будзе купляць у нас малочныя прадукты і мяса. Эканоміка Беларусі паднімецца.
– Расея імкнецца падтрымаць свайго спажыўца, больш выкарыстоўваць сваю прадукцыю. Гэта добра адаб’ецца на беларускім рынку, бо будзе большае спажыванне беларускіх тавараў.
Але на думку эканаміста, такія спадзяванні – марныя. Беларуская харчовая прадукцыя у Расеі прадаецца ніжэй сабекошту. Розніцу пакрываюць беларускія грамадзяне са сваіх кашалькоў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота business.vesti.ua