Чым небяспечны штучны рост заробкаў?



Дырэктыўнае падвышэнне заробкаў можа справакаваць дэвальвацыю беларускага рубля. Каардынатар экспертнай супольнасці „Стратэгічная думка” Аляксей Харкевіч мяркуе, што штучны рост заробкаў нясе вялікую рызыку для стабільнасці нацыянальнай валюты.

– Калі мы бяром Гомельскую вобласць, то зараз заробкі далёка нават не 800 рублёў. І больш за 800 рублёў ёсць толькі ў адным рэгіёне – Рэчыцкім. Нават у Гомелі гэтага няма. То бок гэты рост заробкаў не будзе падмацаваны рэальным павелічэннем абёма вытворчасці. Відавочна, што ўлады будуць імкнуцца падняць заробкі, адпаведна для гэтага трэба дзесьці ўзяць сродкі, накачаць грашовую масу. А гэта створыць дадатковае ўздзеянне на курс беларускага рубля.

Кіраўнік Беларусі даручыў ураду падняць сярэднія заробкі па краіне да ўзроўню 1500 рублёў у 2018 годзе. Паводле дадзеных Белстата, афіцыйны заробак на гэты момант складае каля 818 рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель