Чым рызыкуюць перагоншчыкі аўтамабіляў?



У Расею ўзрасла плынь ужываных, але ў выдатным стане аўтамабіляў з Еўропы.

Пераганяюць дарагія аўтамабілі для расейцаў беларусы. Рэгіструюць іх на беларускіх шматдзетных грамадзян і інвалідаў. Але перагоншчыкі, а таксама тыя, хто на сябе рэгіструе дарагія аўто, не ўяўляюць магчымай небяспекі гаворыць былы перагоншчык Андрэй Піліпчук:

– У Берасці „такса” такая, перагоншчык перагнаў машыну да мяжы, знаходзіць чалавека, кажа: „1000 даляраў табе за паслугі, але ты павінен яе аформіць на інваліда і аддаць машыну пастаўленую на ўлік”. Студэнты бяруцца, бяруць даверанасці ад гэтых людзей на права перагону, плацяць льготнае мыта, купчую на беларусаў і афармляюць гэту машыну на Беларусь. Проста трэба думаць пра тое, што будзе, не пра сёння, а што будзе заўтра.

Паводле Андрэя Піліпчука, і тыя, хто рэгіструе на сябе дарагія аўто, і тыя, хто пераганяе аўто могуць моцна пацярпець ад фіскальных органаў: трэба будзе заплаціць вялікія падаткі за шыкоўныя аўто для другіх.

Беларускае Радыё Рацыя