Чыноўнікаў пакараюць за недахопы ў аднаўленні пагалоўя свіней
Шэраг службовых асобаў прыцягнуць да адказнасці за недахопы ў працы па аднаўленні аб’ёмаў вытворчасці свініны. Пра гэта стала вядома пасля паездкі прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча па Менскай вобласці. Ён адзначыў, што на месцах „няма належнай увагі да гэтай праблемы”.
Сёлета ў Менскім рэгіёне вырабілі свініны амаль на 14 тысячаў тонаў менш, чым за дзевяць месяцаў мінулага года. Колькасць пагалоўя свіней скарацілася амаль на 120 тысячаў галоў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота the-day-x.ru
