Чыстая нафта паступіла па „Дружбе” на мяжу Беларусі
Чыстая нафта паступіла 2 траўня па нафтаправодзе „Дружба” на мяжу Беларусі, ідзе яе транспарціроўка на Мазырскі НПЗ, паведамілі ў прэс-службе канцэрна „Белнафтахім”.
Паводле інфармацыі дыспетчарскай службы ААТ „Гомельтранснафта Дружба”, 2 мая ў 12.40 нафта, якая адпавядае стандарту, разам з раздзяляльнай прыладай паступіла на мяжу Беларусі, паведаміла прэс-служба канцэрна „Белнафтахім”.
Праведзенае выцясненне забруджанай арганічнымі хларыдамі нафты з расейскага ўчастка нафтаправода „Дружба” ў рэзервуары лінейнай вытворчай дыспетчарскай станцыі (ЛВДС) „Унеча”. Пасля правядзення стандартных тэхналагічных аперацый і адбору пробаў з партыі нафты ў прысутнасці прадстаўнікоў ААТ „Транснефць” і ААТ „Гомельтранснафта Дружба” ў 14.28 транспартаванне нафты было працягнутае ў бок ЛВДС „Мазыр”.
Усе дзеянні бакамі ўзгодненыя і праводзяцца паводле графіку, падкрэслілі ў канцэрне.
Як паведамлялася раней, з улікам хуткасці руху і адлегласці на Мазырскі НПЗ чыстая нафта паступіць не раней як 4 траўня. З беларускага ўчастка ад мяжы з РФ забруджаная нафта — больш за 120 тыс. тон — будзе выцесненая ў рэзервуарны парк ЛВДС „Мазыр”.
„Прынятыя меры дадуць магчымасць аднавіць працу толькі адной ніткі трубаправода „Дружба”. Поўнае аднаўленне запатрабуе некалькіх месяцаў напружанай працы”, — падкрэслівалася раней ў паведамленні канцэрна.
belapan.by