Cisco сыходзіць з Беларусі і Расеі



Амерыканская кампанія Cisco, якая займаецца распрацоўкай і продажам сеткавага абсталявання, закрывае бізнес у Беларусі і Расеі з-за вайны ва Украіне. Пра гэта кампанія аб’явіла ў прэс-рэлізе 23 чэрвеня.

«З моманту нашай аб’явы 3 сакавіка мы працягвалі ўважліва сачыць за вайной ва Украіне. Цяпер мы прынялі рашэнне пачаць планамернае згортванне нашага бізнесу ў Расеі і Беларусі», – гаворыцца ў заяве Cisco.

Cisco паабяцала падтрымку супрацоўнікам у Беларусі і Расеі, якіх закране сыход кампаніі.