Cяргей Антусевіч: Будучыня – у незалежных прафсаюзах
На большасці прадпрыемстваў краіны, згодна даручэнням Аляксандра Лукашэнкі, створаны дзяржаўныя прафсаюзы. Сённяшняя сітуацыя з вялікімі прадпрыемствамі ў краіне катастрафічная: зменшыліся заробкі ў краіне з-за курса даляра, павялічваецца беспрацоўе і цяжка знайсці працу. Аднак будучыня – ў незалежных прафсаюзах, як лічыць намеснік старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч.
– Страх, канешне, вялікі. І вялікая рызыка перад людзьмі, якія далучаюцца да нас. Бо, у прынцыпе, калі ствараецца новая арганізацыя, то ніводны наймальнік не зацікаўлены ў гэтым. Таму запатрабаванасць расце. У такія крызісныя часы, як гэты, узрастаюць і спадзяванні людзей. І мы стараемся адпавядаць іх чаканням.
Па словах Сяргея Антусевіча, большасць вялікіх прадпрыемстваў краіны патрабуюць мадэрнізацыі і кіраўніцтва гэтых прапрыемстваў кшталту гарадзенскага “Азоту” павінна прыслухоўвацца да парадаў незалежных прафсаюзаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня