Да 2025 года краіны Балтыі выйдуць з агульнай энергасістэмы з Беларуссю
Літва, Латвія і Эстонія выйдуць з агульнай з Беларуссю і Расеяй энергасістэмы у 2025 годзе. У жніўні наступнага года яны плануюць абвясціць, што не будуць працягваць кантракт, і ў такім выпадку праз паўгода ён аўтаматычна перастане дзейнічаць.
Пасля адключэння энергасістэмы Літвы, Латвіі і Эстоніі павінны будуць сінхранізавацца з кантынентальнай Еўропай.
Зараз Літва, Латвія і Эстонія разам з Беларуссю і Расеяй працуюць у так званым коле BRELL.Сістэма была створаная ў 2001 годзе. Яна называецца па першых літарах краін, якія ў яе ўваходзяць: Беларусь, Расея, Эстонія, Латвія і Літва. Сістэма прадугледжвае звязванне ліній электраперадач усіх гэтых пяці дзяржаў у адно электрычнае кола з дыспетчарскім цэнтрам у Маскве. У выпадку аварыйных сітуацый краіны гарантуюць адна адной падтрымку рэзервамі.
Беларускае Радыё Рацыя