Барацьба з падвышэннем цэн вядзецца ўжо паўгода, ці ёсць эфект?
Аляксандр Лукашэнка чарговы раз заклікаў адказных чыноўнікаў, як у цэнтры, так і на месцах, любым чынам стрымліваць цэны, якія па яго словах, павінны быць “справядлівымі”.
Афіцыйная барацьба з падвышэннем цэн вядзецца ўжо паўгода. Мінакі распавялі нашаму радыё, што ўсё ж цэны ідуць у гару:
-Выраслі, канешне.
-На яйкі, цукар выраслі, на кандытарскія вырабы.
-Я – пенсіянерка. Як пайду ў краму – толькі пра хлеб нічога не скажу, а астатняе падаражэла: і крупы, і кансервы…
-Фактычна ўсё падаражэла.
Разам з патрабаваннем стрымліваць цэны, кіраўнік краіны заявіў, што эканоміка не павінна быць планавай па прыкладзе Савецкага Саюзу. Прагучалі папярэджанні ў бок бізнесу, вытворцаў і гандлю.
Беларускае Радыё Рацыя