Дабрачынны аўкцыён па продажы даменаў пройдзе 17-19 траўня



Бізнэс, гандаль і інвестыцыі пачынаюць паступова прыходзіць у сябе, перадае сайт hoster.by.

Сярод 2354 імёнаў у гэты раз даволі шмат тэматычных адрасоў, якія ідэальна падыдуць для праектаў у сферы eCommerce, гандлю і крыптавалют.

Таксама варта звярнуць увагу на вялікую колькасць вельмі рэдкіх для любой даменнай зоны імёнаў з двух літар ці знакаў. На майскім этапе таргоў такіх даменаў будзе больш за 20. Сярод іх: 18.by, aa.by, bb.by, xx.by, or.by, mc.by, fs.bу, hm.by, dj.by, yg.by, 7a.by, rs.by, jz. by, 1q.by, b8.by, h2.by, r8.by, s2.by, 4k.by, 6o.by, 8n.by, hr.by, pc.by, wt.by.

На дабрачынны аўкцыён кожны месяц трапляюць усе даменныя імёны ў зонах .BY і .БЕЛ, якія не былі падоўжаныя ў тэрмін папярэднімі ўладальнікамі. Усе атрыманыя сродкі за вылікам стандартнага кошту рэгістрацыі накіроўваюцца ў дзіцячыя дамы па ўсёй Беларусі. За ўвесь час правядзення таргоў з 2012 года на дабрачынныя рахункі паступіла больш за $ 720,000.