Дагляд машыны на мяжы: калі гэта больш верагодна?



Дагляд аўтамабіля для людзей, якія часта перасякаюць мяжу, з’яўляецца звычайнай справай. Ніхто не любіць яго, але пазбегнуць гэтага не атрымаецца. З аднаго боку – мытнікі і памежнікі, якія ахоўваюць Еўразвяз ад забароненых тавараў, з іншага боку – турысты, якія часта перавозяць недазволеныя рэчы. Што можа выклікаць падазрэнні ў мытніка, каб ён накіраваў вас на дагляд?

Па-першае, мытнікі маюць у сваім распараджэнні выдатную камп’тарную праграму „Падарожны”, якая пры сканаванні дадзеных з пашпарта вандроўцы і ўвядзенні рэгістрацыйнага нумара аўтамабіля паказвае ўсе „грахі”, учыненыя на тэрыторыі Польшчы. Гэтая праграма мае адмысловы алгарытм для аналізу колькасці паездак, штрафаў і крымінальных спраў. Змена пашпарта або рэгістрацыйнага нумара аўтамабіля не значна ўскладніць працу гэтай сістэмы. Камп’ютарная праграма раскажа пра вас на аснове ўсёй гісторыі падарожжаў: дзе і ў якім памеры была схавана кантрабанда ў час папярэдніх затрыманняў, на якіх машынах вы перасякалі мяжу. Нават сама праграма можа вырашыць, што патрэбны больш пільны дагляд.

Праграма „Падарожны”, якой карыстаюцца мытнікі, таксама можа паказаць колькасць паездак і перавышэнне нормаў увозу тавараў. Што гэта значыць? Напрыклад, мы збіраемся ў панядзелак у Польшчу па пакупкі. Час перасячэння мяжы – 13:00. Пры сабе маем дазволеныя для перавозу 2 пачкі цыгарэт. І мытнік, вядома, уводзіць у камп’ютар гэтыя дадзены. Усе добра, і мы едзем далей. У Польшчы ходзім па крамах, робім пакупкі і нарэшце вяртаемся ў Беларусь. І вось заканчваецца віза. Вядома, хочацца скарыстацца ёй да канца, таму наступнага дня, у аўторак, мы зноў вырашаем ехаць у Польшчу. Час уезду – 12:55. Пры сабе маем 2 пачкі цыгарэт. І вось тут нас чакае сюрпрыз. Аказваецца, што мы парушылі правілы, за што можа нас чакаць штраф, бо па нормах ЕЗ можна ўвозіць 2 пачкі цыгарэт раз у суткі. Такія сітуацыі здараюцца, і гэта не рэдкасць. Плач і перакананні не дапамогуць, таму што праграма адлюстроўвае гэтую інфармацыю чырвоным і запіша ва ўнутраную памяць камп’ютара. Па гэтай прычыне польскі мытнік – жадае ён гэтага ці не – мусіць пакараць нас штрафам.

Тым не менш, часам мытнікі могуць прымяніць так званую „амністыю для кантрабандыстаў”. Гэта значыць , што дадзеныя з камп’ютарнай сістэмы “Падарожны” будуць выдалены. Рэч у тым, што пераважная большасць падарожных ужо мела раней парушэнні, а гэта значна ўскладняе працу супрацоўнікам мытнай службы і стварае вялікія чэргі на польскім баку.

Другая прычына накіравання да кантролю можа быць звязана з асабістым рашэннем мытніка. Ён улічвае многія дэталі, на якія не звяртаюць увагу кіроўцы. Вось некаторыя з іх:

1) машына старая, і яе марка звычайна выкарыстоўваецца для кантрабанды: гэта амаль усе мадэлі нямецкага wolksvagen, некаторыя Mercedes , Audi і ўсе французскія маркі; 2) кіроўца на пытанне “куды едзеце?” адказвае ў агульных рысах, што „да знаёмых” ці ўвогуле не дае адказу; 3) кіроўца пазбягае зрокавага кантакта; 4) голас кіроўцы і яго паводзіны выдаюць нервовасць; 5) на пытанне „ці плаціў раней штраф” адказвае , што „адзін раз, але не ён вёз” ці „так, але на іншым аўтамабілі”; 6) у машыне ёсць вялікія калонкі тыпу subofer; 7) з’яўляецца частым госцем на мяжы; 8) мытнік атрымаў ад памежнай кантролі пісьмовы наказ.

Агульны агляд транспартнага сродка службовай асобай мытні заключаецца ў наступным:

  • прыняцце дэкларацыі ад кожнага (у вуснай форме): “Што спадар/спадарыня мае для мытнага афармлення?”, „Куды вы едзеце?”;
  • праверка ручной паклажы, торбаў, заплечнікаў;
  • мытнік павінен папрасіць адкрыць багажнік, праверыць паглыбленні для запаснога кола. Можа праверыць дзверы аўтамабіля, падняць заднія пасажырскія сядзенні. Магчыма, папросіць падняць капот машыны. Усё гэта стандартная працэдура.

Мытнік не можа па ўласнай ініцыятыве разабраць сталыя элементы транспартнага сродка, хіба што заўважыць штосьці, не згоднае з законам. Тым не менш, ён мусіць зрабіць гэта ў адмыслова адведзеным месцы або ў зале дэталёвага дагляду, якую беларусы называюць „ямай”.

Мытнік, вядома, можа перадаць аўтамабіль разам з кіроўцам на дэталёвы дагляд па ўласнай ініцыятыве. З уласнага вопыту нашага эканамічнага эксперта, большасць такіх даглядаў заканчваецца вырыццём кантрабанды.

Іншая рэч, калі гаворка ідзе пра вымагальніцтва хабару з боку мытніка, а адпраўка на “яму” матывавана атрыманнем фінансавых выгод. У такой сітуацыі мы можам паскардзіцца галоўнаму змены або паведаміць пра гэты факт у пісьмовай форме і перадаць у адпаведныя органы. „Чорныя авечкі” сустракаюцца ўсюды, і гэта з’ява можа сустрэць нас у любым памежным пункце. Вось чаму вельмі важна неадкладна рэагаваць. Наступствы будуць адразу відавочныя і станоўчыя для нас. Такімі пытаннямі асабліва зацікаўлены Памежная і Мытная службы, Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро.

Беларускае Радыё Рацыя