Даходы беларусаў растуць



Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені 2019 года выраслі на 7,2% да ўзроўню студзеня 2018 года, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 62,8%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 7,5%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) — 25,3%, даходы ад уласнасці і іншыя — 4,4%.

Дынаміка росту даходаў летась, паводле дадзеных Белстата, выглядала так: у студзені 2018 года ў адносінах да студзеня 2017-га — 7,8%, у студзені—лютым — 7,5% да адпаведнага перыяду 2017 года, студзені—сакавіку — 7,6%, студзені—красавіку — 7,4%, студзені—маі — 7,7%, студзені—чэрвені — 7,6%, студзені—ліпені — 7,7%, студзені—жніўні — 7,8%, студзені—верасні — таксама 7,8%, студзені—кастрычніку — 8,1%, студзені—лістападзе — 8,4%.

Па выніках 2018 года рэальныя грашовыя даходы насельніцтва выраслі на 8%, 2017-га — на 2,4%. Рост паказчыка намеціўся па выніках дзевяці месяцаў 2017 года. Да гэтага рэальныя грашовыя даходы насельніцтва падалі больш за два гады.

БелаПАН