Даходы – падаюць, цэны – растуць
Берасцейцы звяртаюць увагу на павышэнне цэн на прадукты харчавання і камунальныя паслугі. Сярод лідараў па росту коштаў – рыба і мяса, а таксама аплата электраэнерэгііі, паслугаў Інтэрнэту і тэлефоннай сувязі. Апытаныя на цэнтральных вуліцах берасцейцы скардзяцца, што растуць толькі цэны, у той час як даходы зніжаюцца:
– Больш за ўсё мяне ўразілі кошты на рыбу. Я неяк даўно не хадзіла на рынак. Пайшла. Як убачыла гэтую рыбу. Жах. Нават кілька 55 тысяч. Як казаў Лукашэнка, грошы дэнамінуюць і нічога не падаражае. Але вы зайдзіце ў краму і паглядзіце.
– Ад камунальніх паслуг нікуды не дзецца. Але і ў тут мусім эканоміць – напрыклад, менш скарыстоўваць электраэнергіі.
– Дачка паклала грошы на нейкі дзіўны тэлефонны тарыф – грошы не паспяваю класці і ні з кім не размаўляю. Ніяк не можам з ёй дайсці, каб памяняць гэты тарыф на нейкі іншы.
Згодна з дадзенымі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, даходы насельніцтва ў Беларусі з пачатку года ўпалі на сем працэнтаў.
Беларускае Радыё Рацыя
