Даляр і еўра падаражэлі



16 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да даляра ЗША і еўра, але падвысіўся да расейскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў, курс еўра вырас на 0,0072 рубля (0,37%) да 1,9788 рубля.

Курс даляра вырас на 0,0025 рубля (0,13%) і склаў 1,8675 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0146 рубля (0,45%) і склаў 3,2659 беларускага рубля за 100 расейскіх.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Нафта маркі Brent таргуецца блізу адзнакі 56 даляраў за бараль.

Паводле БелаПАН