Даляр і еўра падаражэлі на фоне паніжэння цаны на нафту



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 17 лістапада 2016 года беларускі рубель знізіўся да даляр ЗША і еўра, умацаваўся – да расейскага рубля.

даляр

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0045 рубля (0,22%) да 2,0937 рубля.

Курс даляра павялічыўся на 0,0066 рубля (0,34%) і склаў 1,9564 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0027 рубля (0,09%) і склаў 3,0129 беларускага рубля за 100 расейскіх.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Сусветныя цэны на нафту зніжаюцца, сведчаць звесткі таргоў. Цана студзеньскіх ф’ючарсаў на нафту маркі Brent знізілася на 0,34% да 46,47 долара за бараль.

У Расеі сярэднеўзважаны курс даляра да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 36,91 капейкі, склаўшы 64,9154 рубля.

belapan.by