Даляр і еўра падаражэлі перад выходнымі



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 2 верасня 2016 года беларускі рубель знізіўся да даляра ЗША і еўра, але ўмацаваўся да расейскага рубля.

даляр

Па выніках таргоў курс долара вырас на 0,0079 рубля (0,04%) і склаў 1,9692 рубля.

Курс еўра вырас на 0,0182 рубля (0,83%) да 2,2028 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0147 рубля (0,49%) і склаў 2,9907 беларускага рубля за 100 расейскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Пасля зніжэння цаны ў сераду нафта Brent у чацвер страціла яшчэ больш за 3%, апусціўшыся ў раён 45,5 даляра за бараль. У пятніцу к поўдню нафта таргуецца ў адзнакі 45,9 даляра за бараль.

У Расеі сярэдняўзважаны курс даляра да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы вырас на 61,18 капейкі, склаўшы 65,8684 рубля.

belapan.by