Даляр і еўра працягваюць расці



7 ліпеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель працягнуў падзенне да даляра ЗША і еўра.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0156 рубля (0,7%) і склаў 2,2532 рубля.

Курс даляра вырас на 0,0017 рубля (0,09%) і склаў 1,9731 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0039 рубля (0,12%) і склаў 3,2706 беларускага рубля за 100 расейскіх.

Паводле БелаПАН