Даляр і еўра вярнуліся да росту на таргах БВФБ



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 13 кастрычніка 2016 года беларускі рубель знізіўся да даляра ЗША і еўра, ўмацаваўся расейскага рубля.

даляр

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0068 рубля (0,32%) да 2,1255 рубля.

Курс даляра вырас на 0,0116 рубля (0,6%) і склаў 1,9305 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0185 рубля (0,6%) і склаў 3,0478 беларускага рубля за 100 расейскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расейскага рубля складае 40%, а долі даляра ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У чацвер цэны на нафту падаюць у ходзе еўрапейскіх таргоў, адыходзячы ад максімумаў гэтага тыдня. Ф’ючэрсы на нафту Brent гандлююцца крыху вышэй за адзнаку 51 даляр за барэль.

У Расеі сярэднеўзважаны курс даляра да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 75,73 капейкі, склаўшы 63,3465 рубля.

belapan.by