Даляр упаў на фоне ўмацавання расейскага рубля



Беларускі рубель на валютных таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 4 сакавіка ўмацаваўся да даляра ЗША і еўра.

Паводле даных біржы, курс даляра ЗША знізіўся на 127 рублёў (0,59%) да 21.235 рублёў.

Курс еўра знізіўся на 1 рубель (0%) да 23,209 рублёў.

Расейскі рубель вырас на 0,39 рубля (0,13%) да 290,05 рубля. Вышэй курс расейскага рубля да беларускага не ўздымаўся з лета 2014 года.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 40%, а долі даляра ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель умацоўваецца да даляра і еўра ўслед за расейскім, на які ў сваю чаргу аказвае ўплыў сітуацыя з нафтай на сусветным рынку. У пятніцу цэны на нафту растуць пасля паведамлення аб зніжэнні здабычы ў ЗША да мінімальнага аб’ёму з лістапада 2014 года. На 10.20 нафту гатунку Brent таргавалася кал адзнакі 37,15 даляра за барэль.

У Расеі сярэднеўзважаны курс даляра да рубля разлікамі „заўтра” на ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, да 11.30 пятніцы знізіўся на 63,8 капейкі, склаўшы 73,1854 рубля.

belapan.by