Даляр узяў планку ў тры рублі



Даляр на адкрыцці таргоў БВФБ у панядзелак 26 чэрвеня ўзяў планку ў 3 рублі. Расейскі рубель падаражэў.

Па стане на 10:20, даляр падаражэў на 0,77%, ці на 2,3 капейкі, да 3,012 рубля. Папярэдні раз даляр каштаваў больш за 3 рублі ў сакавіку мінулага года неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну.

Расейскі рубель патаннеў на 0,56%, ці на 1,99 капейкі. За 100 расейскіх рублёў давалі 3,5453 беларускага рубля.

Юань дадаў 0,72%, ці 2,98 капейкі. 10 юаняў ацанілі ў 4,1677 беларускага рубля.