Даляр ЗША і еўра працягваюць даражэць
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 15 чэрвеня беларускі рубель, як і напярэдадні, знізіўся да даляра ЗША і еўра, умацаваўся да расейскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0023 рубля (0,11%) да 2,1071 рубля.
Курс даляра вырас на 0,0069 рубля (0,37%) і склаў 1,884 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0121 рубля (0,37%) і склаў 3,2808 беларускага рубля за 100 расейскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 50%, а долі даляра ЗША і еўра — 30% і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У сераду цэны на нафту ўпалі амаль на 4%. У чацвер цэны на нафту вагаюцца каля адзнакі 47 даляраў ЗША за бараль Brent.