Даляр ЗША і еўра рэзка падаражэлі ў Беларусі па выніках біржавых таргоў
Беларускі рубель прыкметна знізіўся да даляра ЗША і еўра на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 28 студзеня. Пры гэтым амерыканская валюта падаражэла амаль да трохмесячнага максімуму, а еўрапейская — абнавіла гістарычны максімум.
Так, па выніках таргоў курс даляра ЗША вырас на 4,10 капейкі, або на 1,59%, і склаў 2,6228 рубля.
Курс еўра павялічыўся на 3,43 капейкі (1,09%) і склаў 3,1711 рубля.
Курс расейскага рубля знізіўся на 0,37 капейкі (0,11%) да 3,4362 беларускага рубля за 100 расейскіх.
На гэтым фоне курс продажу даляра ЗША ў абменных пунктах асобных банкаў ужо дасягнуў 2,65 рубля, курс продажу еўра дасягае 3,20 рубля.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.