Даляр ЗША працягвае расці на таргах БВФБ
8 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да даляра ЗША і расейскага рубля, павялічыўся — да еўра.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0077 рубля (0,32%) і склаў 2,3931 рубля.
Курс даляра вырас на 0,0009 рубля (0,04%) да 2,0367 рубля.
Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0023 рубля (0,07%) і склаў 3,4364 беларускага рубля за 100 расейскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 50%, даляра ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Нафта маркі Brent паступова расце ў цане і зараз таргуецца ў раёне 62,5 даляра за бараль.
У Расеі сярэднеўзважаны курс даляра да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы знізіўся на 1,37 капейкі, склаўшы 59,2811 рубля.