Даніэль Круцына: Кардынальных зменаў эканамічнай палітыкі не бачу
На думку эканаміста з Нямеччыны, сябра Назіральнай рады Банка развіцця Рэспублікі Беларусь Даніэля Круцыны, нягледзячы на ўжо падпісаны ўказ аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асобаў і некалькі разрэкламаваных дакументаў, што абяцаюць прыняць на днях, застаюцца праблемныя пытанні, якія не даюць нагоды для аптымізму. Пра гэта эканаміст сказаў на чарговай дыскусіі Ліберальнага клубу.
– Па-праўдзе, я не бачу ніякай рэвалюцыі. Я усё ж таку думаю, што ёсць гэты невырашынае пытанне – Беларусі мусіць вызначыцца са сваёй мадэллю развіцця. І мне здаецца, што гэты ўказ не вырашыў гэтую дылему. Гэтая спрэчка застаецца: ці можа дзяржаўная ўласнасць гэтак жа эфектыўна кіравацца, як прыватная, і па-другое, усё ж такі павінен быць баланс паміж цэнтральным і мясцовым кіраваннем.
На думку Даніэля Круцыны, менавіта даволі вялікая эканамічная самастойнасць рэгіёнаў Нямеччыны, магчымасць самастойна выбіраць эканамічныя прыярытэты развіцця дазваляюць нямецкай эканоміцы заставацца адной з самых паспяховых у свеце.
Беларускае Радыё Рацыя