Дармаедам адмовяць у грошах на пахаванне



Пастанова Савета Міністраў №585 «Аб выплаце дапамогі і кампенсацыі выдаткаў на пахаванне», якая ўвайшла ў дзеянне з 12 ліпеня, вызначае катэгорыі грамадзян, якім могуць быць выплачаныя так званыя «пахавальныя». Дакумент быў апублікаваны ў пятніцу на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша kp.by.

Не зарэгістраваныя ў цэнтры занятасці беспрацоўныя і іхнія дзеці на выплату разлічваць не могуць. Не дадуць грошы на пахаванне і тым, хто ўносіў абавязковыя страхавыя ўнёскі ў бюджэт менш за 10 гадоў.

Згодна з дакументам, за кошт бюджэту пакрыюць выдаткі на пахаванне толькі пэўных катэгорый грамадзян. Разлічваць на «пахавальныя» могуць:

– грамадзяне, на якіх на дату смерці распаўсюджвалася дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне. Яны самі або нехта за іх павінен быў уносіць абавязковыя ўнёскі ў бюджэт;

– грамадзяне, якія ўносілі абавязковыя страхавыя ўнёскі ў бюджэт як мінімум 10 гадоў;

– пенсіянеры, якія атрымлівалі пенсію за кошт бюджэту;

– беспрацоўныя, якія афіцыйна зарэгістраваныя ў цэнтры занятасці;

– непаўналетнія дзеці вышэй пералічаных катэгорый беларусаў і студэнты ва ўзросце да 23 гадоў.

Дапамога на пахаванне ў чэрвені была роўная 6 574 900 рублёў.

Фота  kp.by