Дацкая кампанія Danfoss аб’явіла пра сыход з Расеі і Беларусі



Дацкая кампанія Danfoss, якая спецыялізуецца на цеплавой аўтаматыцы і халадзільнай тэхніцы, сыходзіць з расейскага і беларускага рынкаў.

Як піша „КоммерсантЪ”, прычынай такога рашэння сталі санкцыі, збоі ў ланцужках паставак і парушэнне лагістыкі.

У заяве кампаніі сказана, што зараз яна рыхтуецца да сыходу з Расеі і Беларусі. Дырэктар па камунікацыях Danfoss Каспер Эльб’ёрн пры гэтым адзначыў, што не гатовы прадказаць, колькі часу спатрэбіцца на аднаўленне дзейнасці ў абедзвюх краінах.