Дэфіцыт бюджэту Беларусі астранамічна ўзрос
Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту за чэрвень вырас да 1 мільярда 561,6 мільёна рублёў, паведамляе Мінфін.
За мінулы месяц гэты паказчык павялічыўся на 585,2 мільёна рублёў (за адзін месяц — на траціну ад усяго папярэдняга перыяду!).
Журналісты zerkalo.io паглядзелі, на што выдаткавалі грошы.
Выдаткі рэспубліканскага бюджэту ў студзені-чэрвені склалі амаль 14,2 мільярда рублёў. Гэтая сума роўная 47,7% удакладненага гадавога плана. Больш за палову ад гэтай сумы — крыху больш за 7,9 мільярда рублёў, або 51,5% ад гадавога плана — накіравалі на агульнадзяржаўную дзейнасць. Сярод іншага гэта выдаткі на абслугоўванне дзяржаўнага доўгу, выдаткі на адзначым, што, міжбюджэтныя трансферты.
На нацыянальную эканоміку за студзень-чэрвень выдаткавалі 1 мільярд 764,1 мільёна рублёў, або 43,2% ад гадавога плана.
Выдаткі на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацпалітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) за гэты перыяд склалі 2 мільярды 483,6 мільёна рублёў, або 44,8% ад гадавога плана.
Якая сума была накіраваная, да прыкладу, на нацыянальную абарону ў студзені-чэрвені, у ведамстве ў гэтай справаздачы не паведамляюць.
Нагадаем, першапачаткова дэфіцыт бюджэту на гэты год быў запланаваны на ўзроўні 4 мільярдаў рублёў, пазней ён быў павялічаны да 5,6 мільярдаў, затым зноў пераглядаўся, і цяпер гэтая прагнозная лічба складае 6 млрд. рублёў. У мінулым годзе дэфіцыт бюджэту склаў 2,2 млрд. рублёў.
Раней чыноўнікі заяўлялі, што Беларусь пакрые дэфіцыт дзяржбюджэту за кошт рэшткаў сродкаў бюджэту мінулых, прафіцытных гадоў. Але раней нам казалі, што ў «прафіцытныя гады» мы назапасілі каля 4 мільярдаў рублёў. Такім чынам, запас амаль вычарпаны.