Дэфіцыт газу ў Заходняй Еўропе ўзнік з-за адсутнасці заявак на яго пастаўкі



Дэфіцыт прыроднага газу ў Заходняй Еўропе ўзнік з-за адсутнасці заявак на яго пастаўкі, а не па віне “Газпрома”, заявіў 25 снежня афіцыйны прадстаўнік расейскай кампаніі-манапаліста Аляксей Купрыянаў.

“Усе абвінавачванні на адрас Расеі і “Газпрома” ў тым, што мы даем мала газу на еўрапейскі рынак, абсалютна беспадстаўныя, непрымальныя і не адпавядаюць рэчаіснасці”, — заявіў Купрыянаў у эфіры тэлеканала “Расія 1”.

Ён растлумачыў, што некаторыя кліенты, у прыватнасці з Францыі і Германіі, ужо цалкам выбралі ўсе гадавыя аб’ёмы кантрактаў і, адпаведна, больш не падаюць заяўкі на пастаўкі газу, а “Газпром” браніруе транспартныя магутнасці па наяўных заяўках, а не наадварот.

У Еўразвязе ж заяўляюць, што “Газпром” штучна стварае дэфіцыт прыроднага газу, адключаючы паліва з газаправода Ямал-Еўропа.  

Беларускае Радыё Рацыя