Дэкрэт №7 не стаў рэвалюцыйным для беларускіх ІП



Дэкрэт беларускіх уладаў “Аб развіцці прадпрымальніцтва” не стаў рэвалюцыйным для беларускіх прадпрымальнікаў. Дакумент, падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам за паўтара месяца з дня свайго зацвярджэння не прынёс беларускаму сярэдняму і малому бізнесу нічога карыснага. За 23 гады кіравання Лукашэнкі прадпрымальнікі канчаткова зняверыліся ва ўладзе і больш не ўскладаюць на яе ніякіх надзей, кажа прадпрымальнік з Барысава Віктар Гарбачоў.

– У словы кіраўніка дзяржавы і чыноўнікаў пра тое, што для прадпрымальнікаў палепшаныя ўмовы вядзення бізнесу, людзі не вераць. ІП як працавалі, так і працуюць  пад лозунгам: дзень пратрымацца і ноч прастаяць. Таму гаварыць пра нейкія паляпшэнні ўмоваў няма сэнсу.

Частка індывідуальных прадпрымальнікаў закрывае свой бізнес, частка пераводзіць бізнес у іншыя краіны. За мінулы год колькасць прадпрымальнікаў у Беларусі скарацілася на 7 тысяч чалавек.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя