„Дэкрэт аб дармаедах” будзе скарэктаваны



З дэкрэта выключаць некаторыя катэгорыі грамадзянаў. У Міністэрстве па падатках і зборах Беларусі заяўляюць, што зараз вядзецца збор і аналіз інфармацыі, паводле якой дэкрэт, што абавязвае плаціць збор за дармаедства, будзе дапрацаваны.

Кажа намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб МПЗ Святлана Шаўчэнка:

– Вядзецца збор інфармацыі, якую норму ў дэкрэце неабходна скарэктаваць. Выяўляюцца пэўныя катэгорыі насельніцтва, якія магчыма трэба ўключыць у пералік тых, хто не з’яўляюцца плацельшчыкамі гэтага збору. Зараз канкрэтна сказаць, якія катэгорыі туды трапяць, я не магу, прапрацуюцца гэтыя прапановы і затым будзе прынятае рашэнне. Але работа ў гэтым накірунку сапраўды вядзецца.

Плануецца, што збор інфармацыі дзеля змянення дэкрэту працягнецца да канца 2015 году.

Беларускае Радыё Рацыя