Дэкрэт №7 можа прывесці да скарачэння ўкладаў



Новаўвядзенне на фінансавым рынку – дэкрэт №7 – устрывожыў укладчыкаў. Ён прадугледжвае падатак з кароткатэрміновых банкаўскіх дэпазітаў. Гэтым дэкрэтам не задаволены як укладчыкі, так і банкаўскія служачыя. „Новаўвядзенне можа прывесці да скарачэння ўкладаў,” – гаворыць банкаўскі служачы.

– Зноў дзенічаюць пра прынцыпу – забараніць, пакараць і г.д. Можна было па-іншаму зрабіць. Дайце бонусы за тое, што знаходзяцца ўклады на працяглых тэрмінах. Увядзіце больш цікавыя ўклады, каб людзям было цікава класці свае грошы на гэтыя працяглыя тэрміны. А яны ўводзяць абмежаванні. А абмежаванні прывядуць да таго, што не будзе ні доўгіх, ні кароткіх укладаў.

На думку банкіра, падатак разам з інфляцыяй яшчэ больш зменшыць захоўваемасць сродкаў у беларускіх рублях на банкаўскіх дэпазітах.

За апошнія 10 гадоў сярэдняя інфляцыя пры параўнанні рубля з курсам даляра склала 100% . Толькі ў 2011 годзе на розніцы курса людзі страцілі 3 мільярды даляраў.

Беларускае Радыё Рацыя