Deutsche Bank спыняе правядзенне разлікаў у далярах і еўра з беларускімі банкамі



Deutsche Bank спыняе правядзенне разлікаў у далярах і еўра з беларускімі банкамі і дзяржаўнымі прадпрыемствамі.

Deutsche Bank Фота: fronda.pl

Гэта вынікае з ліста, які сваім кліентам разаслаў украінскі OTP Bank. Пад абмежаванне трапілі банкі і кампаніі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, і ўсе звязаныя з імі асобы. Не будуць праводзіцца плацяжы і на карысць „публічных асобаў Рэспублікі Беларусь” — найхутчэй фігурантаў санкцыйных спісаў.

Еўразвяз і ЗША ўвялі і плануюць новыя санкцыі супраць афіцыйнага Менска за фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, за масавыя парушэнні правоў чалавека, пераслед недзяржаўных СМІ, наяўнасць амаль 900 палітвязняў, за пасадку самалёта Ryanair і міграцыйны крызіс.

Беларускае Радыё Рацыя