Дрэваапрацоўка перажывае крызіс
Кіраўніцтва холдынга, які яднае арганізацыі дрэваапрацоўчай прамысловасці, разгледзіць магчымасць закрыцця шэрагу неэфектыўных вытворчасцяў. Пра гэта паведаміў на пасяджэнні круглага стала, прысвечанага прэзентацыі холдынга, яго дырэктар Гіедрус Каўсас. Паводле эканаміста Аляксандра Сінкевіча, закрыццё чакае прадпрыемствы і іншых галін эканомікі Беларусі.
– Хутчэй за ўсё, Беларусь зараз паўторыць той шлях, які прайшлі ўсходнееўрапейскія краіны ў пачатку і сярэдзіне 90-х гадоў. Думаю, з нашай пераапрацоўчай прамысловасцю адбудзецца тое ж самае. Яе чакае сумная доля, якая можа расцягнуцца яшчэ гадоў на пяць.
Паводле слоў Каўсаса, у дрэваапрацоўчай прамысловасці ствараецца структура з улікам вопыту працы сусветных холдынгавых кампаній, а таксама будзе праведзена праца над паляпшэннем якасці прадукцыі.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота sawwood.ru