Дробны бізнес сыходзіць з Беларусі
Беларускі банк развіцця на працягу года крэдытаваў малы і сярэдні бізнес краіны на суму, якая перавышае 28 мільёнаў даляраў.
Далёка не для ўсіх прадстаўнікоў бізнеса прапановы крэдытаў у 17% з’яўляюцца даступнымі, а іх абмежаванасць і жорсткі падыход уладаў – прымушае многіх пераносіць бізнес па-за межы краіны, дзе больш спрыяльныя ўмовы і лепшыя перспектывы.
Старшыня банка развіцця Сяргей Румас сцвярджае, што пакуль сітуацыя мяняцца не будзе:
– У эканоміках склаліся няпростыя ўмовы, канешне гэта нядобранадзейнае асяроддзе аказвае ціск, але крызіс гэта час і для новых магчымасцяў.
Прадпрымальнікі Беларусі фармуюць чацьвёртую частку ВУП і трэцую частку бюджэту краіны. У прыватным сектары эканомікі занята 1,5 мільёна чалавек – траціна ад агульнай колькасці занятага насельніцтва.
Беларускае Радыё Рацыя
