Другі блок на БелАЭС запусцілі ў дзень аварыі на ЧАЭС
Фізічны пуск другога энергаблока адбыўся на Беларускай атамнай электрастанцыі (БелАЭС).

Пра гэта заявіў генеральны дырэктар дзяржкарпарацыі „Расатам” Аляксей Ліхачоў, выступаючы ў Радзе Федэрацыі, паведамляе партал БелРос.
„Другі блок – фізічны пуск ажыццёўлены”, – сказаў Ліхачоў.
Ён адзначыў, што Расатам спадзяецца здаць яго ў прамысловую эксплуатацыю да канца года. Нагадаю, што сёння 36-я ўгодкі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Адзначым, што будаўніцтва БелАЭС праходзіла з парушэннем міжнародных нормаў і яму спадарожнічаў шэраг аварый.
