Другі энергаблок БелАЭС падключылі да энергасістэмы Беларусі
19 гадоў таму
Другі энергаблок Беларускай АЭС сёння пачаў выдаваць першыя кілават-гадзіны ў энергасістэму краіны, паведаміла прэс-служба Міністэрства энергетыкі Беларусі.
“Усе тэхналагічныя аперацыі выкананыя ў адпаведнасці з рэгламентам, з захаваннем неабходных патрабаванняў бяспекі”, — адзначае ведамства.
-
Фота: t.me/Minenergo_by
Ад моманту ўхвалення Дзяржатамнаглядам пачатку энергетычнага пуску другога энергаблока БелАЭС да пачатку выдачы электрычнасці прайшло 38 дзён. У выпадку з першым блокам БелАЭС паміж гэтымі падзеямі было 11 дзён.