Другі энергаблок БелАЭС плануе ўвесці ў эксплуатацыю ў першым квартале 2023 года
Намеснік прэм’ер-міністра Пётр Пархомчык назваў новыя тэрміны ўводу ў эксплуатацыю другога энергаблока беларускай АЭС.

„Плануемы ўвод – першы квартал наступнага года”, – заявіў Пархомчык, выступаючы перад членамі Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.
Паводле слоў Пархомчыка, другі энергаблок гатовы на 97%, зараз на ім вядуцца пусканаладачныя работы на асноўным і дапаможным абсталяванні, паведамляе БелТА.
Віцэ-прэм’ер зазначыў, што першы энергаблок цяпер працуе на праектнай магутнасці і з моманту ўключэння ў сетку пасля шасці месяцаў планава-папераджальнага рамонту выпрацаваў каля 200 млн кВт/г электраэнергіі.
