Два беларускія банкі трапілі пад санкцыі ЗША
Беларускія банкі «БПС-Сбербанк» і ВТБ трапілі пад санкцыі ЗША за дзеянні Расеі ва Украіне.
Міністэрства фінансаў ЗША заявіла 22 снежня пра ўвядзенне санкцый у дачыненні да 34 фізічных і юрыдычных асобаў, пераважна расейскіх. У спісе, які апублікавала Міністэрства фінансаў ЗША, змяшчаецца ўдакладнены пералік расейскіх кампаній і банкаў, а таксама іх даччыных структур, у дачыненні да якіх уведзены сектаральныя санкцыі. Пад абмежаванні патрапілі «дочкі» Ашчадбанка і ВТБ, а таксама сэрвіс плацяжоў «Яндэкс. Грошы».
Такім чынам, у спісе і два беларуcкія банкі — ВТБ і БПС-Ашчадбанк. Пад санкцыі трапіў і шэраг палітыкаў, топ-мэнэджэраў, у тым ліку былыя ўкраінскія міністры і дзеячы самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік.
