Два беларускія праекты ўвайшлі ў Топ-100 інавацыйных стартапаў Еўропы
Вядучая мэтчмейкінг-платформа для пошуку партнёраў для стартапаў і інвестараў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе Vestbee апублікавала Топ-100 інавацыйных стартапаў Еўропы. У рэйтынг патрапілі бізнесы, якія ўвайшлі ў шорт-ліст конкурсу European Startup Challenge. Сярод іх — два беларускія, піша thinktanks.by.
Гэта GoodStyle — стартап, які стварыў віртуальную прымерачную ў фармаце мабільнай праграмы. Яго стваральнікам стала беларуская кампанія VIP IT. Кампанія працуе над рашэннямі ў галіне штучнага інтэлекту, якія дазволяць зрабіць анлайн-пакупкі больш эфектыўнымі і менш затратнымі па часе.
Другі праект – Lingvanex, гэта тэхналагічны стартап, засяроджаны на забеспячэнні машыннага перакладу з выкарыстаннем тэхналогіі нэйрасетак. Перакладчык Lingvanex дазваляе перакладаць пісьмовыя тэксты, размовы, тэксты на малюнках, тэлефонныя званкі, дакументы на больш чым 80 моў.
