Два прадпрыемствы Берасцейшчыны трапілі пад санкцыі
Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі яблыкаў з двух беларускіх прадпрыемстваў Берасцейшчыны. Гэта фермерскія гаспадаркі “Эстэр” і “Палессе-ГМІ” са Столінскага раёна. Прычынай называецца тое, што гэтыя гаспадаркі займаюцца рээкспартам яблыкаў з краін, якія трапляюць пад расейскае харчовае эмбарга — у прыватнасці, з Польшчы. Забарона ў дачыненні да іх уводзіцца з 8 снежня бягучага года.
Таксама чыноўнікі Рассельгаснагляду пагражаюць увогуле забараніць пастаўкі свежых яблыкаў з усіх прадпрыемстваў Берасцейскай вобласці.
Паводле fsvps.ru
