Дылерскія цэнтры Geely адкрыюцца ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі



Дылерскія цэнтры Geely да канца лета плануецца адкрыць ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі. Аб гэтым 18 траўня ў Берасці паведаміў журналістам начальнік аддзела маркетынгу і рэкламы СЗАТ „БЕЛДЖЫ” Уладзімір Падымака.

„У снежні 2017 года мы адкрылі два дылерскія цэнтры ў Менску, у пачатку траўня – у Гомелі. Сёння адкрыццё ў Берасці. Таксама яны з’явяцца ў Віцебску, Гародні і Магілёве. На працягу трох месяцаў афіцыйныя цэнтры Geely будуць адкрыты ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, – адзначыў Уладзімір Падымака. – Дынаміка продажаў ужо расце. У красавіку прададзена 183 аўтамабілі, 80 працэнтаў з іх рэалізаваны фізічным асобам. У асноўным цяпер прадаецца мадэль Atlas. У ліпені паступіць у продаж Emgrand X7, да восені трэцяя мадэль – бюджэтны аўтамабіль – Emgrand 7 седан”.

У Берасці 18 траўня адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця дылерскага цэнтра Geely. Салон размяшчаецца на вул. Марозава. Плошча шоу-рума складае 160 кв.м. Кліенты могуць набыць новы аўтамабіль, таксама ім прадастаўляюцца ўмовы для сэрвіснага абслугоўвання.

„Мы доўгі час вялі перагаворы з заводам” БЕЛДЖЫ”, жадаючы атрымаць дылерства гэтай маркі. Упэўнены, гэты брэнд заваюе рынак і зойме сваю нішу ў нашай краіне, у Берасці ў прыватнасці. Цяпер Беларусбанк, БПБ-Ашчадбанк прадастаўляюць для куплі аўтамабіля крэдыт пад 1,9 працэнта ў беларускіх рублях, што з’яўляецца выгаднай прапановай”, – лічыць начальнік аддзела продажаў ТАА „Белаўтаномія” Аляксандр Міранюк.

Дылер Geely мае намер развіваць сетку сэрвіснага абслугоўвання на тэрыторыі ўсёй вобласці. Цяпер такія ўмовы прапануюцца кліентам у Берасці і Кобрыне. „Завяршаецца будаўніцтва вялікага сэрвіснага цэнтра ў Баранавічах. Паралельна з ім у горадзе ўзводзіцца шоу-рум для продажу аўтамабіляў. Таксама мы маем намер працаваць у Пінску”, – падзяліўся планамі Аляксандр Міранюк.

belta.by