Дырэктар сеткі „Суседзі” арыштаваны за рост коштаў



Камітэт дзяржкантролю знайшоў павышэнне коштаў у сетцы крам «Суседзі» і арыштаваў дырэктара кіруючай арганізацыі.

„Праверкай устаноўлена, што службовыя асобы кіруючай арганізацыі, ведаючы аб забароне павышэння рознічных цэн на тавары, не забяспечылі прыняцце належных мер для недапушчэння іх росту ў рознічнай гандлёвай сетцы магазінаў „Суседзі””, – паведамляе прэс-служба КДК.

КДК выявіў, што з 6 па 18 кастрычніка кошты былі падвышаныя на больш за 65 асартыментных пазіцый.

У дачыненні да дырэктара кіруючай кампаніі ўзбуджана крымінальная справа ч. 2 арт. 425 КК („Бездзеянне службовай асобы”). Ён арыштаваны.

reform.by