Дыспетчараў таксі прымусяць перадаваць інфармацыю сілавікам
13 гадоў таму
Дыспетчараў таксі прымусяць фізічна знаходзіцца ў Беларусі і перадаваць інфармацыю сілавікам – ёсць праект указа. Урад падрыхтаваў праект указа, які рэгулюе адносіны ў сферы аўтамабільных перавозак пасажыраў. Магчымыя навацыі ў гэтай сферы сёння сталі тэмай абмеркавання на нарадзе ў Лукашэнкі.
Віцэ-прэм’ер Анатоль Сівак, які ва ўрадзе адказвае за транспартную сферу, расказаў, што чакае галіну аўтамабільных перавозак пасажыраў. Прапануецца стварыць дзяржаўны рэестр перавозак пасажыраў, абавязаць перавозчыкаў і дыспетчараў прадастаўляць дзяржаўным органам доступ да інфармацыі аб выкананых заказах, а саміх дыспетчараў прымусяць адкрыць юрыдычную асобу ў Беларусі і размясціць серверы ўнутры краіны.