Дыяна Касцюковіч: Страйкі могуць выклікаць пагаршэнне эканамічнай сітуацыі
Калі эканамічная сітуацыі пагоршыцца, то зноў могуць быць страйкі. У гэтым перакананая сябра берасцейскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, былая кандыдатка ў дэпутаты Дыяна Касцюковіч. Палітык адзначыла, што прычынай для спынення працы можа паслужыць нават інфляцыя:
– Калі людзі зразумеюць: хадзі на работу, ці не хадзі на работу, усё роўна грошы ты не атрымаеш. Што можа быць у такой сітуацыі? Можа быць інфляцыя. Такая, калі за тыдзень ужо грошы абясцэньваюцца дастаткова адчувальна. Рост цэн можа быць. І гэта можа выклікаць страйк.
Дыяна Касцюковіч перакананая, што пакуль няма грунтоўных страйкаў, паколькі людзі ўсё яшчэ спадзяюцца на захаванне працоўных месцаў і выплату гарантаваных мінімальных заробкаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце