Дзе беларусы зарабляюць найменш?



На 350 рублёў у месяц жыве больш за палову насельніцтва Берасцейскай вобласці, а за рысай беднасці знаходзяцца амаль 9 працэнтаў. Пра гэта сведчаць апошнія статыстычныя дадзеныя.

Берасцейшчына гэта рэгіён з самымі нізкімі афіцыйнымі даходамі. Старшыня арганізацыі Свабодны прафсаюз Беларускі па Берасцейскай вобласці Валянцін Лазарэнкаў звярнуў увагу, што даход неабходна падзяліць на колькасць чальцоў сямі разам з дзецьмі, і не заўсёды на кожную асобу атрымаецца пражытачны мінімум:

Гэта калі мы кажам пра сярэдні заробак, то заўсёды кажуць па кошыках. А што мы бяром па кошыках? Па кошыках і заробках мы бяром сярэднюю таго, хто працуе. Напрыклад, працуе мама і тата. А рознаўзроставыя дзеці? Хіба яны працуюць? Мы кажам, што, напрыклад, на дарослага гэта 270, а на дзіцяці 220 каб кошык быў. І складзіце гэта. Тата сам сябе не пракорміць.

Мінімальны спажывецкі бюджэт у Беларусі складае каля 280 рублёў, пры гэтым у такую суму закладваецца толькі набыццё ежы і аплата камунальных паслугаў. У той жа час на рынку працы ў большасці вакансій прапануюць заробак у 300-400 рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце