Дзе ўзяць сертыфікаты?



Эканамічны эксперт Леанід Злотнікаў лічыць, што беларускім прадпрымальнікі немагчыма атрымаць у Расеі сертыфікаты якасці на тавары, якія затым яны прадаюць у Беларусі. З новага года прадпрымальнікі не змогуць прадаваць тавары лёгкай прамысловасці, увезеныя з краін Мытнага саюза, без сертыфікатаў. Каментуе Леанід Злотнікаў:

– Калі тавар трапіў у Расею (не важна, з Кітая ці Грэцыі), ён ужо растаможаны, ён ужо трапіў на рынкі Расеі, сертыфікаты ўжо не патрэбныя. Расейскі прадавец беларускаму можа прадаць тавар без усялякіх сертыфікатаў. Дзе гэтыя сертыфікаты браць – незразумела.

Нагадаем, што многія ІП збіраюцца масава спыніць гандль з 1 студзеня. Пакуль жа на імя Аляксандра Лукашэнкі і прэм’ера Андрэя Кабякова прадпрымальнікі адправілі „Антыкрызісны план”. У ім, у прыватнасці, яны запатрабавалі неадкладна ўвесці мараторый на 6 месяцаў на  тэхнічны рэгламент для прадпрымальнікаў, якія працуюць у рознічным гандлі.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота ekocert.ru