Дзесяць дзён берасцейскія прадпрымальнікі не выходзяць на працу



Гэта звязана з адсутнасцю сертыфікатаў на прадукцыю, і верагоднасцю атрымання вялікіх штрафаў за незаконную рэалізацыю прадукцыі лёгкай прамысловасці.

[Not a valid template]

Так, на рынку ЦУМ у цэнтры Берасця, з некалькіх соцен гандлёвых кропак – працуе толькі каля дзесяці.

Гэтыя прадпрымальнікі распавялі пра тое, чаму яны працягваюць сваю працу:

 – Не першы год гандлюем. Усё адразу прадаць нерэальна. Ёсць рэчы і па тры гады вісяць. Бывае адна рэч застанецца, і чакае свайго пакупніка… Хочацца працаваць, а не так – абсячы і ўсё, трэба плаўна. Я думаў пра тое, каб далей працаваць, а многія думалі, што зноў будзе перанесены тэрмін.

Афіцыйна прадпрымальнікі не маюць права гандляваць прадукцыяй, на якую няма сертыфікатаў.

На словах улады абяцалі перагледзець сваю пазіцыю, і пайсці на саступкі дробным бізнесоўцам. Аднак гэтага пакуль не адбылося.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце